РОЗДУМ ПРА МАСТАКА І ЯГО МАСТАЦТВА

Як імкліва бяжыць час! У штодзённай
мітусні якога мільгаюць незаўважанымі і шматлікія значныя падзеі, і жыцці людскія… Паміж працай на вытворчасці, клопатамі аб сваім доме, сям”і зусім не застаецца часу на роздум і асэнсаванне свайго месца і прызначэння на зямлі …Не хапае позірка на сябе са стараны...Ці так мы жывем?
Ці тое, што патрэбна робім ? І што на самой справе павінны рабіць? Хто
адкажа? …Хто дапаможа знайсці адказы на шматлікія пытанні чалавечага існавання
….Мо, маўклівы і разважлівы час,
абярнуўшыся ў разнакаляровае палатно гісторыі ?!…Але ўсё ж такі ў гэтыя не па-летняму дажджлівыя дні правінцыйнага
жыцця мой позірк выхапіў
і спыніўся на тым, што спрадвеку
ўбірае, хавае , зберагае для патомкаў
спадчыннасць краю - мастацтве старажытнага Ігумена. Я
хачу расказаць пра чалавека, які ведае дзеля
чаго жыве: бо з з”яўленнем
кожнага новага твора
ў горадзе ён дапамагае нам зразумець і
ўсвядоміць і народную
мудрасць”Дзе радзіўся - там і прыгадзіўся”, і прыкладам сваім растлумачвае, як
чалавек можа ўпрыгожыць сваё месца, дзе
жыве і працуе, свой маленькі куточак
Радзімы, што не толькі проста прыемна, але трэба зразумець што гэта і выхаванне – выхаванне асабістым прыкладам і
ў адносінах да навакольнага асяроддзя, і ў адносінах да захавання Спадчыны. Тым больш
неабходнай з”яўляецца гэта гаворка у сувязі з тым, што
ў г. Магілеве, слынным
культурнымі падзеямі горадзе, ўжо
трэці тыдзень ў музеі
Масленнікава шчыруе выстава гэтага чалавека.
У шматгалосным хоры беларускага мастацтва творчасць Генадзя Вацлавіча МАТУСЕВІЧА гучыць сваёй непаўторнай мелодыяй, нягледзячы,
што ўвасабляе галоўную і вечную тэму – жыццё чалавечае…
Род Матусевічаў – адзін з самых вялікіх,
старажытных на Ігуменшчыне. Таму мастак урос у гэтую зямлю глыбокімі каранямі.
Гэтая зямля – яго калыска: лес, што высокімі дрэвамі пазірае на горад не толькі абдорваў юнага мастака
сваімі дзівоснымі дарамі, заманьваў, прычароўваў сваімі таямніцамі, - гэта яго галоўны таямнічы выхавацель.
Мастак любіць сваю Бацькаўшчыну, мілы кут сваіх
дзядоў, і з удзячнасцю кожны дзень свайго жыцця натхнёна, шчыра і самааддана накіроўвае на адлюстраванне і ўвасабленне яе ў мастацкіх творах.

Значны час Генадзь працаваў ў этнаграфічным стылі. Каб выклікаць, распаліць любоў да ўсяго беларускага этнаграфію
перапраўляў ў мастацтва. Вабіў хрысціянскі быт. Потым захапляў і атрымліваўся
жывапіс дзе бачыў ігру света. Не дэкаратыўны жывапіс, а танальны. Мастак
прытрымліваецца рэалістычнай формы, але
да колеру ставіцца як да самадастатковай каштоўнасці. Сябры называюць яго
памяркоўным імпрэсіяністам. Але на маю думку
да гэтага “памяркоўнага
імпрэсіянізму” дамешаны элементы
такога ж “памяркоўнага сімвалізму”: элементы загадкавай “недасказанасці” у яго
творах ствараюць атмасферу напружанага чакання. Дзеці на яго партрэтах падобны
да сфінксаў, захоўваючых таямніцу быцця; нацюрморты і краявіды - формулы эмацыйнага і ў той жа час вытрыманага ўсхвалявання.
Існуючая
прывязанасць да канкрэтнага месца
навявае і дорыць новыя ўспаміны.
Заўважыць прыгожае, непаўторнае ў простым, пераасэнсаваць і ўвасобіць,
адлюстраваць ў новым творы – адна з
галоўных задач мастака. Здаецца, кожным сваім творам ён даказвае даўно вядомае – стаўшую традыцыйнай
і класічнай – аксіёму - “ Усё геніальнае
– проста” . Аддзельныя яго творы як
быццам спыненае імгненне, некаторыя --
кампазіцыі мнагапланавыя і дыхаюць
сівою даўніною: “ Галубіная пошта”, “ Мсціслаўль”; пейзажы - неразрыўна звязаны з абставінамі таго месца
, што перанесена на палатно.
Сваю задачу
мастак бачыць яшчэ і ў тым, каб
замацаваць у творы вялікія маральныя
каштоўнасці і кожны раз як бы занава адкрывае яе.
Чалавек, рэчы якімі ён карыстаецца, прылады для працы, якія ў мастацкай трактоўцы Матусевіча здабываюць асобнае значэнне, яго быт, існаванне ў сусвеце, прырода; усё што акружае самога мастака: бацькоўскі дом, лазня, дарагія сэрцу людзі- крыніца яго творчых знаходак і яму не патрэбна іншых месцаў для ажыццяўлення, увасаблення сваіх ідэй у жывапісу. Працэс самаудасканальвання праз пантэістычнае адчуванне прыроды - стрыжань творчага шляху Матусевіча. Жыццё і вернасць аднаму месцу, аднаму краю, здаецца павінна адлюстроўвацца ў аднастайнасці ўспрымання. Іза дня ў дзень мастак бачыць адно і тое ж: тыя ж вуліцы, ты я ж дамы, той жа лес, поле, людзей. Але за доўгія гады ўсё вакол мастака мяняецца: людзі вырастаюць, жывуць і паміраюць, дамы застаюцца пустымі, адзінокімі, але захоўваюць памяць пра людзей якія жылі тут і тым самым самі быццам ажываюць. Жыве побач з мастаком і сталее прырода, а значыць з”яўляецца яго суразмоўцам… Так жыццё напаўняецца новым зместам Мастацкая праўда жывапісу надае навізну будзённым матывам. Яго захоплівае разнастайнасць праяў жыцця. Ён умее паказаць іх у натурнай канкрэтнасці і паэтычнай пранікнёнасці. Яго творы – гэта ўжо гісторыя, адлюстраваная ў людзях і ў тым што іх акружала. -- увасабленне вечных катэгорый жыцця: дабра, прыгажосці і мужнасці, прызначэння чалавека на зямлі.
Палотны Генадзя Матусевіча прымушаюць узгадаць творчасць амерыканскага жывапісца Эндрю Уайета мір якога таксама быў агранічаны рэгіянальна. Іх аб”ядноўвае на маю думку адлюстраванне ў сваіх творах галоўнай тэмы творчасці ---- пасціжэння тайн прыроды, адлюстраванне складанага міра праблем і перажыванняў чалавечага жыцця, працякаючага на лоне прыроды; І Матусевіч, як і Уайет , не губляе жадання зачароўваць нас, як я ўжо казала вышэй, простым, звычайным, штодзённым , але так неабходным чалавеку для існавання….. У працах мастака узаемадзейнічаюць не лінія і колер, а прасторавая і каляровая раўнавага, што вызначае і акрэслівае іх асобнае, адменнае гучанне…
.
У працах над абагульненнем роздумаў аб Зямлі, прыродзе, аб чалавечых пачуццях гучыць
то тонка, пранізліва, дрыготка,
то шырока, пранікнёна
непаўторны голас Майстра. Голас
гэты распазнаеш адразу. Ён не згубіцца
сярод шырокага кола мастакоў краю – таму што мае свой адбітак, адценак, сваё
прызначэнне і гэтым вылучаецца… Як
сапраўдны творца, кожны ранак у яго пачынаецца з працы ў майстэрні ў якую ён ідзе, як рабочы да станка. Заўсёды
знаходзіцца ў творчым пошуку. Вось некалькі
дзесяткаў гадоў назад асвоіў
новы для сябе напрамак: драўляная скульптура . Захапіўся гэтак, што на сёнешні дзень немагчыма выдзеліць што для
яго самога з”яўляецца прыярытэтным: жывапіс ці драўляная скульптура?


Трэба
сказаць, што твораў Генадзя Матусевіча даволі: некаторыя з іх знаходзяцца ў экспазіцыі
прыватнага музея Анатоля
Белага ў Старых Дарогах. Прымаў таксама ён удзел
у рэспубліканскіх пленерах
разбяроў па дрэву і яго працы ў
памяць аб праведеных мерапрыемствах засталіся
і ў Капылі, і на Кургане Славы, і
ў Старых Дарогах, на радзіме Якуба Коласа, Мар”інай Горцы.
Шматлікія працы знаходзяцца ў калекцыях
прыватных аматараў мастацва Масквы, Ірландыі, Польшы, Чэхіі і гд. Мінулыя
гады - таксама поўніліся плённай працай:
адбыліся яго творчыя выставы ў карціннай
галерэі Гаўрыіла Вашчанкі ў Гомелі, музеях Сучаснага выяўленчага мастацтва і імя
М.Багдановіча - ў сталіцы, музеі У. Караткевіча ў Оршы. .
Нягледзячы
на шматлікія складанасці нашага жыцця, мастацтва, нават у правінцыі, дзякуючы
такім творцам, як Генадзь Матусевіч - жыве: не толькі аздабляе, упрыгожвае
навакольнае асяроддзе, а выхоўвае, ўдасканальвае асобу. Няхай і
надалей яго падтрымлівае і адорвае
таямнічай сілай таленту вялікі і
міласэрны Бог. А Вас, шаноўныя магілеўчане і госці горада, шаноўныя чытачы, я запрашаю адведаць яго выставу,
якая будзе доўжыцца да 8 жніўня б.г. ў
Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава.
Комментарии