ЙОАННА





         

Менавіта  такой яна была, калі напачатку вайны - з 26 на 27 чэрвеня 1941 года павінна была  папасці   як “ палітычная”   ў Чэрвеньскую турму: шматлікая  калона палітзняволеных - грамадзян Беларусі, Польшы, Літвы, Латвіі, Расіі  з Мінскай і Барысаўскіх  турмаў  напярэдадні вайны была  этапіравана  ў Чэрвеньскую.  Яны шлі па шашы Мінск – Магілёў...   За кіламетраў 15 да Чэрвеня  дзе  да дарогі з дзвюх бакоў  падступае  лес  і     ёсць  паварот на вёску  Кукалеўка  некаторыя  зняволеныя,  як сведчыць сама Йоанна і  іншыя  сведкі  тых падзей, былі растраляныя ....,  іх  жыццёвая дарога  была спынена куляй Нкведыста.  Астатнія ж  пад пільнымі прыцэламі   аўтаматаў злачынцаў  рушылі да месца свайго назначэння  -  Чэрвеньскай  турмы. Але  турмы   на  той час   былі перапоўненыя  - Чэрвеньская   - не была выключэннем -  і людзі - не нейкі там  дзесятак - а  сотням “ворагаў народа” прыйшлося  таміцца  на вуліцы  пад покрывам ночы  ды  пад пільнай вартай НКВедыстаў і чакаць   вырашэння свайго лёсу ...  Пасля некалькіх гадзін перагавораў неўзабаве іх зноў  выстраілі ў калону і пагналі ўжо па шашы,  што вядзе праз   пачынаючы  адразу за горадам лясны масіў,  на Ляды-Асіповічы.... Людзі думалі  этапіруюць  ў іншую турму .....Але  станоўчыя думкі імгненна скончыліся  калі раптоўна,  як толькі дарогу пачаў абступаць   лес – НКВедысты   адкрылі  па калоне агонь...Людзі падалі, хто ад кулі, хто ад страху, многія кінуліся  ў лес... былі й такія  каго куля не дагнала..(дарэчы, дзякуючы ім пашчасціла падцвердзіць  гэтыя падзеі)....Калона людзей  якая цягнулася  прыблізна кілометраў на два...займала   месца ад пачатку леса, што адразу пачынаецца за горадам Чэрвенем, дзе калісьці   была “Цагельня”   да паварота на Грабянец...ператварылася у страшнае месіва чалавечых цел, крыві ....Як сведчаць ачавідцы:  жыхары горада чулі   страшэнную страляніну ўначы за горадам, але ні ў тую ноч, ні ў раніцу наступнага  дня  не знайшлі смеласці  паглядзець што адбылося...І толькі на трэці  дзень, некаторыя з жыхароў з рыдлёўкамі  рушылі за горад... Аб тым, што бачылі людзі, калі свядома альбо не  траплялі  на месца здарэння  дэталёва апісваў  ў сваіх артыкулах пад назвай  " Курапаты Чэрвеньшчыны" мясцовы краязнаўца, настаўнік  Уладзімір Дарагуж у раёнцы, якая  у той час насіла назву "Уперад" пад нумарамі 71-73,108,110,111,113,114, 142  1989 года.....
                               ... Дзевятнаццігадовая  Йоанна  адчула  сябе жывой калі,  лежачы пад  цяжарам  забітых   цел  змагла паварушыцца  бо,  страціўшы адразу пасля пачатку страляніны прытомнасць,  акрыяла...Неяк вылезла ....Паўсюдна  ляжалі   нерухомыя чалавечыя целы,  кроў ...Ад   ўбачанага  ізноў страціла прытомнасць....Колькі праляжала  на  шашы не памятае  -   праз  галаўны боль і шум, страх,  слёзы і роспач  кволымі нагамі ледзьве пераступаючы   праз целы забітых,  лавіла думкі што павінна з гэтага месца  неяк выбірацца...  
                    ...   У мінскай турме  яна апынулася разам са сваім нажычоным  - прыгожым  маладым  чалавекам    - Багуславам Вежыкам.   Менавіта ў турме ў чэрвеньскую спёку якая  памалу  адчувалася і ў турэмных камерах іх  жыццёвыя шляхі разышліся назаўсёды: Йоанна апынулася ў Чэрвені, Багуслава ж, як  і  многіх іншых   “ палітзняволеных”  расстралялі ў Курапатах...    Яны больш  ніколі не змаглі  ўбачыцца, а іх марам і жыццёвым планам накавана было ніколі  не спраўдзіцца....Аднак, пасля таго, як пахараніла свайго мужа, памяць  аб юнацкім каханні паклікала яе ў дарогу:  з Гдыні,  дзе жыла яе сям"я,  яна ехала ў Беларусь - каб увекавечыць падзеі, паняволі  удзельнікам  якіх  яна стала...  Гэта стане яе жыццёвым  абавязкам амаль да апошняга  дня яе жыцця...Менавіта Йоанна Янушчак, беларуская полька  родам з Лідчыны,  адна з ініцыятарак    усталявання памятнага знаку ад грамадзян Польшчы на месцы растрэлаў  палітзняволеных ва ўрочышчы "Цагельня" і правядзення    Жальбін у  Чэрвені.
                                  Лёсы   загінўшых не давалі спакою  не толькі  сведкам тых страшных падзей, але  і знаўцам беларускай гісторыі, і простым звычайным людзям  для якіх    захаванне гістарычнай спадчыны , якую замоўчвалі  падчас свайго  валадарання  камуністы  і замоўчваюць  кіраўнікі дзяржавы сёння -   найбольшы  чалавечы  абавязак, сэнс жыцця:  не толькі Жальбіны ладзіліся   штогод , з удзелам літоўскай і польскай дэлегацый... Спадарыня Йоанна  таксама  апісала усе  падзеі ў кніжцы "Дарога смерці", якую выдала ў Польшчы на   абодвух  беларускай і польскай мовах.
                                 Прыехаўшы   ў Чэрвень ўпершыню пані Йоанна шукала  скульптара- якога ёй параілі  - мясцовага жыхара   дзеля стварэння памятнага знака.  Чэрвень - горад невялікі, а  мясцовага мастака Генадзя Матусевіча ведалі усе. Так адбылася сустрэча, якая  перарасла  ў прыемныя  сяброўскія стасункі і працягвалася  больш за 10 год пакуль не перастала  біцца сэрца Йоанны.
                                  Гэты артыкул я пішу ў працяг справы, пачатай пані Йоаннай якая да болі  шчымела ў яе сэрцы і якая  стала прычынай яе заўчаснай смерці....Бо "Жальбіны"  якія  ўрачыста   ладзіліся раней ў памяць аб растраляных   з шэсцем ад будынку турмы па вул. Гарбачова  да месцаў растрэлу , з ускладаннем кветак да ўсталяваных помнікаў,  з удзелам святароў і  дэлегацый  з Літвы, Польшы, неабыякавых да гістарычных падзей  беларускіх  грамадзскіх арганізацый  і простых жыхароў краіны  цяпер не  адбываюцца;  У заняпаде помнікі, якія   ўсталяваны на тых месцах  (у т. л. і помнік "Піета"ад  грамадзян  Польшы),  ім тэрмінова патрэбна  рэканструкцыя  і аднаўленне... Дарэчы, літоўскі помнік агароджаны, заўсёды  дагледжаны, там чысціня і парадак...Да помніка з дарогі ёсць  сходні.
                                З адной стараны захоўваць памяць аб мінулым  - абавязак кожнага, згодна  Канстытуцыі  краіны...   каб не страціць   самасвядомасць,  каб не сцёрлася  памяць аб падзеях, якія аб'ядноўваюць  грамадзян некалькіх краін - Польшы,Расіі, Беларусі і Літвы і якія могуць паслужыць  прыкладам  узаемнага культурнага супрацоўніцтва. З другой стараны - захаваць памяць аб мінулым - засведчыць сваю любоў да свайго мястэчка,  зямлі на якой вырас, да свайго народа, да  духоўных каштоўнасцяў...., да  Радзімы...Спадзяюся,  знойдуцца   людзі, у сэрцы якіх жыве любоў да Радзімы, якія працягнуць руку дапамогі  дзеля аднаўлення і польскага помніка і іншых, усталяваных  ва ўрочышчы "Цагельня", дзе  пакояцца вечным сном  сотні  бязвінна загінуўшых у т  .л. Сенатар Рэчы Паспалітай - Тадэуш Гедройц.

Ля  літоўскага помніка дэлегацыя з Польшы:  Прафесар кафедры беларускай філалогіі  Беластокскага універсітэта -Хелена Глоговска у цэнтры, з старшынёй гістарычнага таварыства з Беластоку Валерыем Харужым, студэнткай універсітэта і журналістамі... 2002 год.


Першы прыезд пані Йоанны на Чэрвеньшчыну: наперадзе ў цэнтры яна з унукам.Побач сяброўкі, прысеў - мастак, аўтар і выканаўца помнікаў,  усталяваных на  месцах  растрэлаў - Генадзь Матусевіч. За ім   жыхар горада - мастак В. Чарнавец, супрацоўнікі мясцовага Дома культуры і краявед Уладзімер Дарагуж.


Сукенка у якой знаходзілася ў турме пані Йоанна.


 Такой   мы яе  запомнілі.




 " Піета" усталявана па ініцыяте  пані Йоанны  ад польскіх грамадзян. Аўтар і выканаўца - Г. Матусевіч.



Помнік "Смуткуючы анёл" . Усталяваны па ініцыятыве мастака Г. Матусевіча.

 Пані  Йооанна ідзе  шляхам смерці сваіх сувйчыннікаў  ад турмы да месцаў растрэлу.
Пані Йоанна і яе твор "Дарога смерці".  Унізе - кніжка літоўскага полкоўніка , сведкі растрэлу -Тумаса .

















Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Мельница сильна водой, а человек едой.

ЖИЗНЬ ПОСЛЕ 50.