АЎТАБІЯГРАФІЯ
Мяне завуць Вольга Назарук. Адукацыя – вышэйшая. Зараз мне 55 і я сапраўдны
пенсіянер. Да гэтага часу з 01.09.1992
года працавала выкладчыкам тэатральнага аддзялення Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў, якую адкрыла на базе музычнай школы ,будучы яшчэ загадчыкам
аддзела культуры Чэрвеньскага райвыканкама
з 1986 (дыпломная практыка) па 1992 год. Адпрацаваўшы размеркавальны тэрмін загадчыкам - пайшла
працаваць па спецыяльнасці: заработная
плата была аднолькавай, працавала па
раскладу, што было зручней для сям”і. Недзе у 1990 годзе прыязджае у Чэрвень
Зянон Пазняк. Сустрэча з ім перавярнула
маё жыццё – паставіла з галавы на
ногі: я напісала заяву і уступіла ў партыю БНФ. Муж - прафесійны мастак, скульптар (драўляная
скульптура) стаў сябрам БНФ яшчэ раней
калі жыў і працаваў ў Магілёве. Падзяляю
Статут партыі БНФ да сёнешнягя
дня, але не падзяляю яго расколы.... Адным словам пазней працавалі з Вінцуком
Вячоркам; з рэгіянальным аб’яднаннем “ Павятовая хатка”, старшынёй якога быў Алесь Васьковіч з М. Горкі. Потым я
стварыла рэгіянальнае культурна-асветніцкае аб”яднанне”Ігумень”, у
склад якога увайшлі людзі з Чэрвеньскага
раёна, якія не былі абыякавыя да таго што і як адбывалася ў
раёне, нейкім чынам рэагавалі на падзеі, выказвалі сваё меркаванне. За час
існавання аб’яднання мы арганізавалі абласны фестываль дзіцячых беларускамоўных тэатраў, уступілі
у Рэспубліканскі выбарчы клуб на чале з М. Грыбам -
стваралі групу з 36 чалавек
назіральнікаў за выбарамі прэзідэнта( у гэты момант быў арыштаваны муж); працавалі
з Гудзеевым, Зінаідай Ганцук, уступілі у фонд імя Л. Сапегі, бралі
удзел у яго мерапрыемствах, сталі сябрамі
Асамблеі НА; Адначасова вялі з мужам
працу па пошуку матэрыялаў пра
забытых на радзіме сусветна
знакамітых землякоў ( я стварала і
друкавала артыкулы пра іх, а муж распрацоўваў эскізы,ствараў і ўсталёваў
драўляныя скульптуры ў захаванне памяці):
кампазітара Станіслава Манюшка, які нарадзіўся у мястэчку Убель Ігуменьскага
павета, мастака Хаіма Суціна- уражэнца мястэчка Смілавічы,
кампазітара Міколу Равенскага, які значны час працаваў ў мясцовай
гімназіі. Сябра аб”яднання “Ігумень”- Уладзімер Дарагуж
адкрываў і друкаваў у раёнцы ” Курапаты “Чэрвеньшчыны” (1989-1990г.г.) З таго часу,
як афіцыйна былі падцверджаны месцы
растрэлу палітвязняў ( грамадзян Польшчы, Беларусі, Расеі, Літувы)
у ноч з 26 на 27 чэрвеня 1941 года
- на гэтых месцах мужам, на той час яшчэ членам Саюза Мастакоў Беларусі – Генадзем Матусевічам, былі распрацаваны, створаны і усталяваны
скульптуры: “Смуткуючы анёл”, “ Піета” - ад
грамадзян Польшчы, памятныя крыжы.Штогод праводзіліся “Жальбіны” з
удзелам дэлегацый з Польшы, Літувы. Ушанавана аб”яднаннем памяць пра К. Каліноўскага: памятны крыж “Касіянерам
Каліноўскага” усталяваны у межах раёна бліз ляснога масіва, дзе праходзіла паўстанне. Ладзіла у школах раёна сустрэчы з гісторыкам, пісьменнікіам –Уладзімерам
Арловым.
Лічу, што аб”яднанне рабіла немалую
працу па захаванню спадчыны раёна. Як разумелі, якія магчымасці мелі –
так працавалі...ніхто нам не дапамагаў: ні грашыма, ні аргтэхнікай; падтрымкі ні ад дзяржавы ні з боку Асамблеі
аніякай не было... Наадварот шматлікія праверкі аб”яднаня, пісанне ўсялякіх
паперак забірала шмат часу, сіл, энергіі - і я напісала заяву аб скасаваніі юрыдычнай рэгістрацыі аб”яднання...
За намі сачылі. 3 гады запар мяне
дырэктар сустракаў і праводзіў з працы,
папярэджваў, каб ні ў якім разе
не арганізоўвала
мерапрыемстваў у школьнай зале, якая належала тэатральнаму аддзяленню....
Узаемаадносіны з дырэктарам не былі нацягнутымі – бо сапраўды, я ніводнага
разу не падствіла яго, а тое, што ён
правярае мяне усялякім чынам аправяргаў
і казаў, што нават, калі я пайду на
пенсію, буду працаваць... што дарэчы, не падцвердзілася.
Нямала часу аддадзена грамадскай
справе – і сёння застацца ў баку і
проста назіраць, што адбываецца ў
дзяржаве – немагчыма. Але трэба
прызнацца , асабліва кіраўнікам рэспубліканскіх грамадскіх структур, што праца
іх проста дрэнная. Многія з іх перастаюць бачыць грамадскіх актывістаў з раёна адразу пасля
таго, як назбіралі пэўную колькасць
членаў, неабходных для рэгістрацыі ў мінюсце.
Пасля - чым займаецца гэта
арганізацыя, якія мерапрыемствы арганізоўвае,
за якія сродкі – што з”яўляецца абавязковым па статуту
аб”яднання: давесці да ведама на
агульным сходзе - ніколі не было
зроблена....і мы не ведалі аб іх дзейнасці, што давала мне, асабіста, падставу,
каб сказаць што тыя, хто нас заахвочваў да працы, самі часцей кіраваліся шкурнымі, асабістымі інтарэсамі.....Шкада, што падтрымка, якую
аказвалі шматлікія фонды, аказалася не
на карысць ідэі грамадзскасці ....Гэта
вельмі адчуваецца зараз.
Комментарии